Новости Словари Конкурсы Бесплатные SMS Знакомства Подари звезду
В нашей
базе уже
59876
рефератов!
Логин

Пароль

07.09.200714907Билеты по белорусской литературе

Билеты по белорусской литературе.
Билеты по белорусской литературе Билет №1 Вопрос №1.
Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i


У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана
Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром.
Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае
людзей аб хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi.
Дзеянне адбываецца у першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у
аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных герояу
В.Быкау паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне,
складаны 1937 г. Сцепанiда - былая парабчанка у пана Адольфа
Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i перамогу дабра, была
пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча
выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у
абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да
Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi
гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiушы тым
немцау святла; схавала у лесе парсючка, каб той не дастауся ворагам;
укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.
Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да умоу акупацыi,
улагоджвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам.
"цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за
"ашуканства" i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкау сцвярджау,
што у часы цяжкiхвыпрабаванняу спробы лавiраваць сваiмi i чужымi,
хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна.
Пасля арышту Петрака Сцепанiда, застаушыся на хутары адна, вырашае
змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх i боязнь яе прапалi, i С.
вырашае знiшчыць мост. Здаецца, задуманнае ёю вось-вось здейснiцца:
знойдзена бомба ("куплена за парсюка у Кармiлы"), нагледжана месца пад
мастом для яе уладкавання... Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi К. i
выйшлi на след С. Апошняе, што яна магла зрабiць,- гэта перахаваць
бомбу у iншае месца. А калi вечарам палiцаi пачалi ламiцца у хату,
падпалiла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала:
"Можа , i добра, што з бомбай яенiхто не бачыу. Добрым людзям i не
трэба, а гэтыя хай не шалеюць. Хай думаюць - дзе? I не спяць нi у
дзень, нi уначы - баяцца да скону".
У вобразе С. Быкау увасобiу лепшыя рысы беларускай жанчыны:
працавiтасць, сумленнасць, душэунасць, сiлу i нязломнасць чалавечага
духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоунасць да самаахвяравання. Была
ж у С. магчымасць жыць,перачакаць вайну. Але не было магчымасцi
выжыць, застацца чалавекам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя
прынцыпы знайшлi сваё уяуленне у апошнiм учынку С.

Бiлет 1.Вопрос 2.
Тэматыка i асноуныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ сацыальнага
становiшча беларускага сялянства.

Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, пра
цавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. З яго здзекваюцца, на
зываючы цемным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы
стваральнiку матэрыяльных сродкау самага неабходнага: мужыком пабудаваны
прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi
узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет.
Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не
роуна дзеле".
Б. , абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце уласнай
годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся"
аутар парауноувае жыцце селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне,
жыллё, адукацыю.
Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён -
стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi.
Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i парадкау
выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа се
лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i
iмкнення героя да свабоды.
Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказ
ваецца у вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з
просьбай памалiцца за яго:

Малiся ж, бабулька да Бога,
Каб я панам нiколi не быу:
Не жадау бы нiколi чужога,
Свае дзела як трэба рабiу.

Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе са
мае адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да на
жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вы
шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэ
тага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не
квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоу, ма
ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.
Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным вершы "Гора". Пакут
лiвае жыцце працоунага чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае у форме на
роднай песнi з пауторам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе паз
бавiцца ад гора: кiдае яго у рэчку, у полымяагонь, прывязвае у лесе да пня,
закопвае у вялiкi роу, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае
мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве пазбыцца го
ра нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Прауда, сам верш гучыць не
песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне з свайго гора,
ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое у .......

Бiлет 2.Вопрос 1.
Кандрат Крапiва - байкапiсец.

Асаблiва праявiуся талент К.-сатырыка у жанры байкi. Яго байкi - сама
бытная з'яба у бел. лiтаратуры. Многiя з iх выраслi з народных прыказак i
прымавак, на прыкладзе якiх аутар вучыуся выказваць свае думкi вобразна,
сцiсла, запамiнальна.
Байкi К., "населеныя" мясцовымi жывеламi i птушкамi (свiннямi,парсюкамi,
сабакамi, совамi, зайцамi), бiчуюць адсталыя людскiя звычаi,п'янства,
пляткарства, асуджаюць бюракратау, раскрадальнiкау народных здабыткау,
падхалiмау. Падзеi у байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны з сялянскага
жыцця, з вясковага побыту. Выхадзец з вескi К. добра ведау погляды i
псiхалогiю людзей.
У байцы "Дыпламаваны баран" сатырык расказвае пра Барана, якi быу
настолькi дурны, што нават не пазнавау сваiх варот. Ганарыуся ж Баран
сваiмтрывалым лбом.
Каб лягчэй было убачыць Барана i вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалi
мэту, жартам назваушы яе "дыпломам". Баран настолькi
Умар.Ш. был тут !!!!!
 
давайте изгоним мат !!!
 
ДОБРОЙ НОЧИ ОТ Ъ
ЛОКИ ИНО
 
ДМК МЭ
 
где инфааа?